«Права выбару-2020»: уключыце нас у камісіі — мы гатовыя працаваць бясплатна

Кампанія «Права выбару-2020» прапануе Лідзіі Ярмошынай уключыць у выбарчыя камісіі дадатковых чальцоў з ліку тых прадстаўнікоў дэмакратычных партый, прадстаўнікоў грамадзян і кандыдатаў, якім адмовілі ва ўключэнні ў камісіі 2 месяцы таму.



prava_vybaru.jpg

Кампанія «Права выбару-2020» выступіла з гэтай заявай пасля словаў Лідзіі Ярмошынай, якая не ўхвалілі прапанову прыходзіць галасаваць у другой палове дня 9 жніўня і спаслалася пры гэтым на тое, што ў гэты час сябраў участковых камісій будзе недастаткова і яны не справяцца.

Кампанія «Права выбару-2020» гатовая вылучыць дадатковых чальцоў выбарчых камісій — прадстаўнікоў грамадзян, кандыдатаў і дэмакратычных партый — ва ўсе выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў. І гэтыя людзі гатовыя працаваць там бясплатна.

Разам з тым кампанія «Права выбару-2020» звяртае ўвагу, што яўка на датэрміновае галасаванне паводле інфармацыі назіральнікаў у 2-3 разы ніжэйшая, чым дадзеныя выбарчых камісій.

Мы патрабуем адмяніць незаконнае рашэнне, якое абмяжоўвае колькасць назіральнікаў на ўчастках, бо яно супярэчыць Канстытуцыі і груба парушае правы грамадзян і міжнародныя стандарты правядзення свабодных і справядлівых выбараў.

Мы патрабуем, каб Цэнтральная камісія па выбарах неадкладна адрэагавала на масавае перашкода незалежным назіральнікам і ціск на назіральнікаў з боку сілавых структур” — гаворыцца ў заяве «Права выбару-2020».

Як пракаментаваў адзін з каардынатараў кампаніі «Права выбару-2020» Віталь Рымашэўскі, «пазбаўленне грамадзян Беларусі права на незалежнае назіранне ставіць пад пытанне легітымнасць і законнасць працэсу правядзення» гэтых прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле прэс-рэлізу