Тэлевядучы Яўген Перлін з'ехаў за мяжу
Пра гэта шоўмэн напісаў у сваім інстаграме.
Прычыну ад'езду Перлін не называе, бо не ведае. Спадзяецца
на хуткае вяртанне, адзначае старэйшае беларускае выданне, прызнанае ў Беларусі «экстрэмісцкім».
Таксама Перлін звярнуў увагу на падпісаныя Пуціным законы
— пра санкцыі ў адносінах грамадзян іншых краін, якія парушаюць правы расіян, і
аб крымінальнай адказнасці за фэйкі пра дзеянні расійскай арміі.
«То-бок
калі, напрыклад, вы вырашыце апублікаваць які-небудзь факт, а Крэмль кажа «не
факт», то наступае адказнасць. Факт ці не — вырашае суд», — напісаў Перлін.
«Я не хачу
драматызаваць. Я не пакідаю краіну надзвычайна. Нас не вымушалі, мы не бяжым. Я
веру, што мой пункт гледжання не зʼяўляецца забароненым у Беларусі.
Людзі, праўда, не пойдуць са зброяй на ўкраінцаў. Мы браты. І нават калі і прагучыць такі загад, я ўпэўнены, беларусы не пагодзяцца яго выконваць», — напісаў Перлін.Нагадаем, што пасля выбараў-2020 Яўген Перлін звольніўся з дзяржаўнага тэлебачання.