У Адэсе людзі хаваюцца ад магчымых абстрэлаў у храме (фота)
Сёння ў горадзе спрацавала сірэна супрацьпаветранай абароны, і ў якасці бамбасховішча людзі выкарысталі склеп Свята-Праабражэнскага сабора. Сведкам гэтага стаў беларускі фотакор Аляксандр Зяньковіч.
Расійскія войскі яшчэ не штурмавалі Адэсу, але ў горадзе актыўна рыхтуюцца змагацца з агрэсарамі. Як кажуць мясцовыя ўлады, горад будзе стаяць да канца.