У Харкаве разбураны могілкі і мемарыял ахвярам таталітарызму

З-за расійскіх абстрэлаў у Харкаве пацярпелі дзевяць могілак і мемарыял ахвярам таталітарызму, дзе пахаваныя таксама і ахвяры ўкраінскага Катынскага спісу і тысячы ахвяр НКУС.

harkau_mohilki.jpg

"Разбураныя адміністрацыйныя будынкі могілак, пашкоджаныя і разбураныя надмагільныя збудаванні", — паведамілі ў Дэпартаменце ЖКГ Харкава.

Мемарыяльны комплекс ахвярам таталітарызму ў Харкаве адкрылі 17 чэрвеня 2000 года. На могілках перапахаваныя парэшткі 4302 ваеннапалонных палякаў, з іх 493 афіцэры — ахвяры так званага ўкраінскага Катынскага спісу, паведамляе УНІАН.

У 60 меншых магілах пахаваныя парэшткі 2 746 грамадзян былога СССР розных нацыянальнасцяў, якія сталі ахвярамі НКУС у 1937–1938 гадах.

harkau_mohilki3.jpg

harkau_mohilki2.jpg