У інтэрнэце з'явілася мапа забастовак Беларусі
Пратэсты супраць гвалту ў краіне набылі настолькі масавы размах, што валанцёры стварылі адмысловую мапу з пазнакай забастовак у розных рэгіёнах.
Праект дасяжны па адрасе belzabastovka.org.
«Мапа народных пратэстаў і страйкаў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Беларусі. Мы супраць гвалту. Мы супраць фальсіфікаваных выбараў. Лукашэнка, сыходзь!» — так лаканічна ахарактарызавалі свой праект аўтары.
У адмысловым раздзеле на сайце можна паглядзець спіс актуальных пратэстаў з адрасамі, а таксама прапанаваць сваю забастоўку.
Заадно — каб далёка не хадзіць — на сайце размешчана спасылка на петыцыю за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі, якую таксама можна падпісаць любы ахвотны.