У Мінску масава судзяць удзельнікаў пікетаў каля Камароўкі

У Мінску 19 чэрвеня праходзіць каля 20 судоў па адміністрацыйных справах па артыкуле 23.34 КаАП – за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. А фактычна судзяць тых, хто прыходзіў на акцыі падчас нядзельных збораў подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты каля Камароўскага рынку.



sud_matalok.jpg

Каго чакае суд?

Суд Партызанскага раёна:

·                    09.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Ігара Барысава.

Справу разглядае суддзя Наталля Дзядкова. Абаронца Барысама кажа, што суд мае палітычны характар, а ў самой справе шмат памылак, у прыватнасці ў пратаколе. Так, Барысаў увогуле не бачыў пратакол, не падпісваў яго, месца здзяйснення правапарушэння ўказана памылкова. Таксама абаронца адзначае, што ў матэрыялах справы рапарты сведкаў абсалютна ідэнтычныя. Барысаў хадайнічаў аб адводзе суддзі праз недавер ёй. Адвод не задаволены, але задаволена хадайніцтва аб азнаямленні з копіяй пратакола. Сам Барысаў сцвярджае, што ў мітынгу не ўдзельнічаў, а проста раздаваў флаеры.

Сведка-міліцыянт Васіль Ровіч назіраў за зборам подпісаў, які перайшоў у мітынг. Кажа, што Барысаў крычаў у мегафон, і гэта было незаконна. Барысаў пытае, што ён выкрыкваў — той не можа сказаць. Пытае, ці трымаў Барысаў нешта ў руках — той не памятае.

·                    10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы Святланы Каваленка за ўдзел у пікеце 7 чэрвеня.

Суд Першамайскага раёна:

·                    Леаніда Кулакова будуць судзіць у 09.40 за ўдзел у пікеце каля Камароўскага рынку 30 траўня.

·                    У 09.10 у гэтым жа судзе адбудзецца разгляд справы Маі Навумавай (23.34 КаАП, удзел у пікеце каля Камароўкі 31 траўня).

·                    У 10.00 разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП Юрася Губарэвіча.

·                    10.00. Адбудзецца разгляд справы Галіны Лагацкай.


Суд Ленінскага раёна:

·                    У 10.00 прызначаны разгляд справы Марыны Адамовіч па ч. 3 арт. 23.34 КаАП.

Справу па двух пратаколах (за 31 траўня і 7 чэрвеня) разглядае суддзя Т. Шоцік. У першым пратаколе напісана, што «Марына Адамовіч 31 траўня прыняла ўдзел у мітынгу, не звязаным з выбарчай кампаніяй, выкрыквала лозунгі». Сведкі па яе справе — міліцыянты Рэут, Бабішчэвіч, Балыш. Паказанні сведкаў у рапартах — ідэнтычныя.

·                    10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы паводле ч. 3 арт. 23. 34 КаАП у дачыненні да Анжалікі Жэлезняковай.

·                    10.00. Разгляд новай адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Арцёма Бабка за ўдзел у акцыях падчас збора подпісаў 31 траўня і 7 чэрвеня.

Суд Кастрычніцкага раёна:

·                    10.00. Разгляд новай адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП блогера Эдуарда Пальчыса.

Разглядае справу суддзя Алена Жывіца. Блогер на пасяджэнне не прыйшоў, справа разглядаецца без яго. У пратаколе значыцца, што сёмага чэрвеня ён выкрыкваў лозунгі «Сыходзь!», «Жыве Беларусь!», «Верым, можам, пераможам!». Сведка — кіроўца АМАПу Сінтавец. Кажа, што бачыў Пальчыса 7 чэрвеня каля Камароўкі, ён нібыта размаўляў з людзьмі і выкрыкваў лозунгі. Наступны сведка — Юрый Багамаз, амапавец. Паказанні сведкаў адносна лозунгаў не супадаюць з тым, што напісана ў пратаколе.

Таксама гэта суддзя будзе разглядаць справу Яна Грыба (11.00).

·                    10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па ч.3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Галіны Жукоўскай.

Разглядае справу суддзя Аксана Няборская.

·                    10.00. Разгляд адміністратыўнай справы па ч. 3 арт. 23. 34 Каап у дачыненні да Віктара Кавалькова. Разглядае справу суддзя Лаўрыновіч.

Суд Цэнтральнага раёна:

·                    10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Дзмітрыя Кудраўца.

Суд Маскоўскага раёна:

·                    10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Аланы Гебрэмарыям.

Справу разглядае суддзя Юлія Варакса. Алана на суд не прыйшла, сведкі-міліцыянты таксама. Дзяўчыну судзяць за ўдзел у акцыі каля Камароўскага рынку 7 чэрвеня: «прымала ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, не звязаным са зборам подпісаў, што выразілася ў яе прысутнасці ў групе грамадзян».

·                    11.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 3 арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Міхаіла Варанцова.

Суд Фрунзенскага раёна:

·                    Прызначаны разгляд яшчэ аднаго адміністрацыйнага пратакола ў дачыненні да Мікалая Маслоўскага.

Суд Заводскага раёна:

·                    10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП у дачыненні да Віталя Савіча.

Суд Савецкага раёна:

·                    10.00. Разгляд адміністрацыйнай справы паводле арт 23.34 КаАП у дачыненні да Евы Сапрыгінай.

spring96.org