У справе «Белага легіёну» — першы вызвалены з СІЗА КДБ
З СІЗА КДБ вызвалілі Сяргея Барстока, якога затрымалі ў ноч на 22 сакавіка і трымалі ў ізалятары КДБ. Паводле жонкі Сяргея Барстока Аляксандры, з мужа ўзялі падпіску пра нявыезд і невыдаванне, таму ён не дае каментароў журналістам.
![следчы ізалятар КДБ - "амерыканка" следчы ізалятар КДБ - "амерыканка"](/img/v1/images/4bdf8169_3aff_42eb_85ab_3c16dfcf4739_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
следчы ізалятар КДБ - "амерыканка"
«Выглядае нармальна. Не збіты. Але маўчыць пра тое, што там было. Вызвалілі яго ўчора ўвечары, прывезлі дадому», — сказала жонка экс-затрыманага Аляксандра.
Паводле старшыні рады «Бацькаўшчыны» Ніны Шыдлоўскай, на гэты час выстаўленыя абвінавачанні тром з затрыманых у справе «Белага легіёну». «Іх прозвішчы яшчэ высвятляем», — сказала Ніна Шыдлоўская.
У КДБ звесткі пра выстаўленне абвінавачанняў праверыць не ўдалося. Тэлефон прэсавай службы працуе ў рэжыме аўтаадказніка.
svaboda.org