Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус-добраахвотнік

Усяго вядома пра смерць у баях за Украіну 14 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць супраць расійскай агрэсіі.

04230000_0aff_0242_e17f_08daa5d274d2_w1023_r1_s.jpg

«Св*бодзе» стала вядома з некалькіх крыніц, што ў Запарожскай вобласці загінуў яшчэ адзін добраахвотнік-беларус. Прозвішча ці пазыўны прасілі не даваць. Таксама не паведамляецца, у якім падраздзяленні мужчына ваяваў.

Нагадаем, учора ў Чаркаскай вобласці пахавалі грамадзяніна Беларусі Аляксея Вешчавайлава, які загінуў 26 верасня ў баях пад Бахмутам у Данецкай вобласці.

Як паведамілі ў Тальноўскай гарадской тэрытарыяльнай суполцы, пахаванне адбылося ў нядзелю, 2 кастрычніка.

Беларускія добраахвотнікі ваююць за Украіну ад першага дня вайны. Некаторыя — яшчэ з 2014 года. Самым буйным падраздзяленнем беларусаў на вайне з'яўляецца полк імя Кастуся Каліноўскага.