Вайна далёка? У Столінскім раёне ўпалі абломкі крылатай ракеты
Сёння пасля 11:00 жыхары вёсак Цераблічы, Аздамічы і Альгомель (Брэсцкая вобласць) чулі моцны гул, а пасля выбух і бачылі дым.

Пазней у сацсетках з'явіліся фатаграфіі абломкаў лятальнага апарата, знойдзеныя ў гэтым раёне.
Мяркуючы па фатаграфіях, гэта можа быць малагабарытны турбарэактыўны рухавік серыі ТРДД (турбарэактыўны двухконтурны рухавік), які выкарыстоўваецца ў расійскіх крылатых ракетах тыпу «Калібр», Р-500 і іншых.
Паводле інфармацыі ўкраінскага боку і незалежных вайсковых экспертаў, Расія для ракетных абстрэлаў з Беларусі часцей за ўсё выкарыстоўвае крылатыя ракеты «Калібр», запушчаныя з самалётаў. Да гэтага ў 10:57 і 11:00 з ваеннага аэрадрома ў Баранавічах пайшлі на ўзлёт у бок Украіны два ваенныя самалёты.