Выбухі ў Львове, Зарарпацці, Дняпры і іншых гарадах Украіны
Магутныя выбухі прагрымелі ў Львове, Дняпры і горадзе Далінская Кіраваградскай вобласці. У Вінніцы і Кіеве спрацавала СПА.
У Львове ўвечары
ў аўторак, 3 траўня, прагрымелі чатыры магутныя выбухі. Пра гэта паведамілі
карыстальнікі сацсетак, а пазней пацвердзіў мэр Андрэй Садовы. Таксама
з'явілася інфармацыя аб выбухах у Дняпры і Кіраваградскай вобласці. У Вінніцы і
Адэскай вобласці спрацавала СПА, паведамляе korrespondent.net.
Спачатку відавочцы чулі ў Львове гучны гук, падобны на пралёт ракеты. Пасля гэтага ў горадзе пачулася некалькі магутных выбухаў.
Таксама з'явілася інфармацыя, што ў некаторых раёнах Львова перабоі з электразабеспячэннем з-за ракетных удараў. Па словах Садовага, пасля ракетнага ўдару пашкоджаны дзве электрападстанцыі.
Таксама ў “Укрзализныце” паведамілі аб пашкоджанні падстанцый, з-за чаго шэраг цягнікоў будзе накіроўвацца з затрымкай. У прыватнасці, з-за расійскіх ракетных удараў затрыманыя цягнікі на пад'ездзе ў Львоў.
Дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка паведаміў, што СПА збілі дзве крылатыя ракеты над Вінніцай. А ў Кіеве ракету збілі на падлёце ў раёне Адэскай трасы.
Таксама выбухі былі чутныя ў Дняпры, а ў Кіраваградскай вобласці паведамляюць аб слупе дыму пасля выбуху. Мэр горада Далінская Кіраваградскай вобласці таксама пацвердзіў ракетны ўдар.