За Віктара Бабарыку сабрана ўжо больш за 380 тысяч подпісаў
За вылучэнне Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты сабрана ўжо больш за 380 тысяч подпісаў. Пра гэта паведамляе Белсат на спасылкай на афіцыйны тэлеграм-канал патэнцыйнага кандыдата.

Усяго за Бабарыку сабрана больш за 380 тысяч подпісаў.
На сайце патэнцыйнага кандыдата пакуль застаецца іншая лічба – 368 тысяч. З іх праверана 339 тысяч подпісаў, пададзены ў выбарчыя камісіі – 168 тысяч.
Учора, 17 чэрвеня, банкаўскі рахунак, на якім знаходзяцца сродкі выбарчага фонду Бабарыкі, быў заблакаваны ўладамі без тлумачэння прычын.
Нагадаем, паводле Канстытуцыі, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты, трэба сабраць мінімум 100 тысяч подпісаў у сваю падтрымку.
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі завяршаецца 19 чэрвеня. Да 14 ліпеня ЦВК мусіць правесці рэгістрацыю кандыдатаў.