383-ці дзень вайны: УСУ адбілі 102 атакі ворага

Вайна і не думае сканчвацца, а мы ўважліва сочым за асноўным. Чытайце, што здарылася за апошні дзень у нашай традыцыйнай падборцы.
Фота: Jose Colon / Anadolu Agency / ABACAPRESS / ddp images / Vida Press

Фота: Jose Colon / Anadolu Agency / ABACAPRESS / ddp images / Vida Press

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прысвоіў званне Героя Украіны снайперу Чарнігаўскай тэрабароны Аляксандру Маціеўскаму, расстрэл якога патрапіў на відэа.

«Сёння я прысвоіў званне Героя Украіны Аляксандру Маціеўскаму. Салдату, чалавеку, якога будуць ведаць усе ўкраінцы. Чалавеку, якога будуць памятаць вечна. За ягоную адвагу, за ягоную ўпэўненасць ва Украіне — і за яго "Слава Украіне!"» — распавёў Зяленскі ў відэазвароце па выніках мінулага дня вайны.

У сакавіку 2023 года ў сетцы з'явілася відэа расстрэлу ўкраінскага вайскоўца. Першапачаткова прадстаўнікі УСУ заявілі, што на відэа — Цімафей Шадура, вайсковец 30-й асобнай механізаванай брыгады імя князя Канстанціна Астрожскага, які знік без вестак 3 лютага 2023 года.

Напярэдадні УБУ канчаткова пацвердзіла асобу ўкраінскага вайскоўца, расстралянага пасля слоў «Слава Украіне!». Па дадзеных ведамства, Маціеўскі быў прызваны на ваенную службу ў сакавіку 2022 года. З канца снежня ён лічыўся зніклым без вестак паблізу населенага пункта Чырвоная Гара ў Данецкай вобласці. Па дадзеных ведамства, ён быў расстраляны 30 снежня. Яго цела вярнулі дадому ў лютым 2023 года.

Акрамя таго, у відэазвароце Зяленскі выказаўся на тэму ўмацавання «духоўнай незалежнасці» Украіны. Верагодна, так прэзідэнт пракаментаваў паведамленні аб тым, што манахаў Украінскай праваслаўнай царквы (УПЦ) абавязалі пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру. Улады Украіны небеспадстаўна падазраюць УПЦ у сувязях з Расіяй.

Сістэмы СПА збілі над Белгарадам чатыры ракеты. Губернатар паведаміў аб адной пацярпелай мясцовай жыхарцы.

Кіраўнік Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў апублікаваў паведамленне аб здарэнні раніцай 13 сакавіка. Паводле яго слоў, з-за падзення абломкаў ракет пашкоджаны дзве прыватныя гаспадаркі. Пацярпела адна мясцовая жыхарка.

Са зводкі Генштаба УСУ:

На Запарожскім і Херсонскім кірунках войскі РФ абараняюцца. Нягледзячы на значныя страты, расійцы працягваюць наступальныя дзеянні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім, Мар'інскім і Шахцёрскім кірунках.

За мінулыя суткі УСУ адбілі 102 атакі ворага на гэтых кірунках.

Штурм Бахмута працягваецца. На Аўдзееўскім, Мар'інскім і Шахцёрскім кірунках — у раёнах Каменкі, Аўдзееўкі, Вадзянога, Паўночнага, Першамайскага, Мар'інкі і Перамогі.

За мінулыя суткі расійскія вайскоўцы нанеслі тры ракетныя ўдары, у тым ліку па аб'екце грамадзянскай інфраструктуры Славянска ў Данецкай вобласці. Акрамя таго, войскі РФ нанеслі восем авіяцыйных удараў і здзейсніла 49 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню.

На працягу сутак украінская авіяцыя нанесла ўдар па зенітна-ракетным комплексе ворага, а таксама шэсць удараў па раёнах засяроджвання асабовага складу і ваеннай тэхнікі РФ.

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі УСУ знішчылі пункт кіравання, два раёны засяроджвання асабовага складу і ваеннай тэхнікі, а таксама два склада боепрыпасаў і склад гаруча-змазачных матэрыялаў ворага.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: