Акупанты закрылі межы Херсонскай вобласці і перавялі яе на маскоўскі час

Акупацыйная адміністрацыя Херсонскай вобласці цалкам закрыла межы. Уезд і выезд з Херсоншчыны цяпер заблакаваны. У вобласці ўводзяць спрошчаную працэдуру выдачы расійскага грамадзянства, паведамляюць украінскія медыя.

Фота: «Reuters»

Фота: «Reuters»


Выехаць з Херсонскай вобласці цяпер можна толькі на акупаваныя тэрыторыі Крыма, Запарожскай вобласці, а адтуль — у так званыя «ДНР» і «ЛНР».
Херсонскую вобласць пакінулі шмат людзей. З’ехалі ўласнікі мясцовых крам, бо іх прымушалі весці гандаль у расійскіх рублях. У пустыя кватэры засяляюцца іншыя людзі без дазволу гаспадароў.
Акупанты пачалі выдаваць жыхарам Херсоншчыны расійскае грамадзянства ў спрошчаным парадку. Аднак для таго, каб атрымаць расійскі пашпарт, людзям трэба ехаць у Крым.
Акрамя таго, расійцы заявілі пра пераход вобласці на маскоўскі час, у сувязі з чым пераводу гадзіннікаў на зімовы час больш не будзе. Летні час ва Украіне супадае з маскоўскім.
Таксама яны збіраюцца замяніць сучасны герб Херсоншчыны на той, які быў у вобласці падчас уваходжання ў склад Расійскай імперыі ў 1803 годзе.
У той жа час у вобласці не спыняецца партызанскі супраціў: настаўнікі адмаўляюцца выкладаць на расійскай мове, на вуліцах Херсона з’яўляюцца надпісы ў жоўта-блакітных колерах, нягледзячы на пастаяннае патруляванне гораду расійцамі.