Амерыканскі палітолаг: «Другога такога Лукашэнкі Пуцін у Беларусі не знойдзе»

Экс-кіраўнік апарата ўрада Азербайджана, палітолаг Раміс Юнус падвёў вынікі сустрэчы кіраўнікоў Расіі і Беларусі палітолаг Раміс Юнус на «24 канале». На яго думку, Пуціну хочацца падвесці Лукашэнку да ўдзелу ў вайне. Але кіраўнік Расіі разумее, што гэта рызыкоўна.

41ed6335_8f50b7fdf58e5665147f9dd736502359.jpg


— Я думаю, тая карцінка, якую нам паднеслі ўсім, не мае нічога агульнага з той рэальнай карцінай, якая была прычынай візіту. Тут трэба прыняць пад увагу і тое велізарнае значэнне, якое мае сёння вайна, і склад расійскай дэлегацыі.

Калі меркаваць пра тое, што далі ў публічную плоскасць, незразумела, што там рабіла ўся каманда, усё блізкае кола Пуціна, уключаючы асабістых памочнікаў?

Вядома, у рэальнасці ўсё зусім па-іншаму. Асноўнай мэтай візіту было празандаваць магчымыя варыянты, каб у пэўны момант канчаткова схіліць або прымусіць Лукашэнку (уступіць у вайну).

Насамрэч, для Пуціна не складана зрынуць Лукашэнку, але ён разумее, што ў гэтай сітуацыі можа больш прайграць. Таму што другога такога Лукашэнкі ён у Беларусі не знойдзе, а прывезці кагосьці з Масквы — не варыянт.

Палітолаг падкрэслівае, што, нягледзячы на тое, што ўплыў Крамля на Беларусь за апошнія два гады шматкроць узмацніўся, цалкам завалодаць беларускім грамадствам Расіі не ўдалося.

— Магчымасці Пуціна на тэрыторыі Беларусі за гэтыя два гады нашмат узмацніліся. Лукашэнка яму абавязаны ўсім і разумее гэта. Беларусь сёння цалкам акупаваная, гэта расійскі плацдарм.

Іншая справа, што беларусы — гэта не расійцы, яны не так замбаваныя. І Пуцін гэта выдатна разумее, ён гэта бачыў на свае вочы два гады таму.

Гэта значыць, Лукашэнка не змог зрабіць з беларусамі тое, што зрабіў Пуцін з расійскім грамадствам за 22 гады. Беларускі кіраўнік стараўся, імкнуўся, але не атрымалася — і два гады таму мы гэта ўбачылі.

А ў Пуціна атрымалася, таму ён можа класці пад Бахмутам штабелямі тысячы сваіх жаўнераў, блізу ста тысяч ужо загінулі. Сёння эксперты кажуць, што ён гатовы пакласці 300 тысяч чалавек у гэтай вайне. І гэтыя звесткі ёсць у інфармацыйнай прасторы Расіі, і, здавалася б, мабілізаваныя і патэнцыйныя мабілізаваныя, наогул расійцы маглі б гэта прачытаць.

Але мы не бачым у Расіі таго, што бачылі два гады таму ў Беларусі. Ёсць элементы крызісу, асабліва на Паўночным Каўказе, напружанне пайшло, Уцёкі з краіны было, што яшчэ будзе ў выпадку аб'явы дадатковай мабілізацыі (а яна абавязкова будзе), мы ўбачым у бліжэйшы час.

Што тычыцца плацдарма, якім з'яўляецца Беларусь, Пуцін разумее, што інфармацыйную гульню, якая вялася з гэтай тэрыторыяй, пара пераводзіць у прадметную плоскасць. Але на што ён разлічвае, я не ведаю.


Як і абсалютная большасць экспертаў, Юнус упэўнены, што ўступленне ў вайну для Лукашэнкі, на якім настойвае яго саюзнік, багата самымі катастрафічнымі наступствамі.

— Напярэдадні генерал Залужны ў інтэрв'ю адправіў выразны мэсэдж, у дачыненні да Лукашэнкі там гаварылася прыкладна так: ты не Расія, ты не Пуцін, і ў цябе няма такіх магчымасцяў, ты бачыў, што мы зрабілі з расійцамі 10 месяцаў таму, падумай асабіста пра свой лёс, хай падумаюць твае генералы і жаўнеры.

Паўтаруся, беларускае грамадства ў масе сваёй не так замбаванае, як расійскае, і пры першым намёку на тое, што хтосьці з генералаў адмовіцца падпарадкоўвацца, як гэта было падчас ГКЧП, імгненна паўторыцца ўсё, што было два гады таму.

Пуціну ва ўмовах гэтай вайны такая некантралюемая сітуацыя не патрэбная на плацдарме, з якім ён звязвае вялікія планы. Таму ён вымушаны лічыцца з капрызамі Лукашэнкі.


Але яму хочацца ўсімі праўдамі-няпраўдамі падвесці таго да ўдзелу ў вайне — і эканамічнымі прэферэнцыямі, і пагрозамі ўсялякімі, у тым ліку асабістага парадку. Атрымаецца яму ці не ўдасца, не вядома, але тое, што менавіта гэта было лейтматывам візіту, адназначна.

Такую выснову зрабіць не складана, калі ўлічыць, што Пуцін апошнія тры гады не лётаў у Беларусь, да яго шмат разоў ездзіў Лукашэнка. І тут раптам ён сабраў увесь свой блізкі круг і паляцеў! Так, з аднаго боку, каб паказаць, я табе настолькі давяраю, што мы прыехалі ўсе, «на паклон», што табе трэба, каб ты пагадзіўся.

Але мы гатовыя зрабіць гэта і не па-добраму, калі ты будзеш супраціўляцца. Якія контраргументы прывёў Лукашэнка, мы даведаемся ў найбліжэйшы час. Да гэтага ён паказваў цуды эквілібрыстыкі ў адносінах з Крамлём, — нагадаў палітолаг.