Кіраўнік УСУ: Я не сумняваюся, што рускія войскі зноў пойдуць на Кіеў
Цяпер расіяне рыхтуюць 200 тысяч салдат. І галоўнакамандуючы ўкраінскай арміяй Валерый Залужны не сумняецца, што неўзабаве яны зноў пойдуць на Кіеў. Да вясны РФ можа пачаць вялікі наступ — з Данбаса на ўсходзе, з поўдня ці нават з Беларусі.
![fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_784_logo_1.jpg fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_784_logo_1.jpg](/img/v1/images/fota_dzmitryja_dzmitryeva_novychas_784_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта кіраўнік УСУ распавёў у інтэрв'ю выданню «The Economist», што было апублікавана ў чацвер, 15 снежня.
У прыватнасці, Залужны адзначыў: «Расійская мабілізацыя спрацавала. Гэта няпраўда, што іх праблемы настолькі жудасныя, што гэтыя людзі не будуць ваяваць. Яны будуць ваяваць. Цар кажа ім ісці ваяваць, і яны ідуць ваяваць. Я вывучаў гісторыю двух чачэнскіх войнаў — усё было гэтак жа. Магчыма, яны не так добра ўзброеныя і забяспечаныя, але яны ўсё роўна ўяўляюць для нас праблему. Паводле нашых ацэнак, у іх ёсць рэзерв у 1,2 — 1,5 мільёны чалавек... Расіяне рыхтуюць каля 200 тысяч новых салдат. Я не сумняваюся, што яны зноў пойдуць на Кіеў».
Так, адзначаецца, што Расія сцягвае людзей і зброю для новага наступу. У прыватнасці, ужо ў студзені, але хутчэй за ўсё вясной, РФ можа пачаць вялікі наступ з Данбаса на ўсходзе, з поўдня ці нават з Беларусі.
Расійскія войскі будуць імкнуцца адціснуць украінскія сілы і нават могуць ажыццявіць другую спробу ўзяць Кіеў.
Выданне паведамляе, што генерал Залужны разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і камандуючым Сухапутнымі войскамі генералам Аляксандрам Сырскім папярэдзілі пра крытычныя некалькі месяцаў наперадзе.
![Ваенны эксперт: Беларускае кіраўніцтва вырашыла ўзяць удзел у вайне, але гэта здарыцца не ў снежні Ваенны эксперт: Беларускае кіраўніцтва вырашыла ўзяць удзел у вайне, але гэта здарыцца не ў снежні](/img/v1/images/_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__14_.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Галоўнакамандуючы УСУ ўпэўнены, што расіяне, як і падчас Другой сусветнай вайны, дзесьці за Уралам рыхтуюць новыя рэсурсы.
«Боепрыпасы рыхтуюцца, не вельмі добрыя, але ўсё ж. Гэта не будуць тыя рэсурсы, якія маглі б быць за два гады перамір'я. Гэта будзе паршыва, і баявы патэнцыял будзе вельмі і вельмі нізкім, нават калі ён набярэ яшчэ мільён чалавек у войска, каб кідацца трупамі, як гэта рабіў Жукаў (савецкі военачальнік часоў Другой сусветнай вайны), гэта ўсё роўна не прынясе жаданага выніку», — лічыць Залужны.
Заходнія крыніцы паведамляюць, што камандуючы расійскімі войскамі генерал Сяргей Суравікін заўсёды разглядаў канфлікт з Украінай як шматгадовы.
Генералы Уладзіміра Пуціна ўпарта працягваюць падрыхтоўку і разгортванне нядаўна мабілізаваных войскаў і перааснашчэнне прамысловасці, каб дапамагчы вайскоўцам — у тым ліку, як кажуць украінскія камандзіры, шляхам вытворчасці артылерыйскіх снарадаў.
Адзначаецца, што замарожванне вайны паўтарыла б мінулую памылку трох гадоў, якія папярэднічалі ўварванню 24 лютага 2022 года: «За гэты час Пуцін бясконца размаўляў з лідарамі Захаду, якія патуралі яму, у той жа час рыхтаваў войска да ўварвання».
![Што адбываецца ў Беларусі і навошта Расія перакінула туды самалёты? Версія Генштаба Украіны Што адбываецца ў Беларусі і навошта Расія перакінула туды самалёты? Версія Генштаба Украіны](/img/v1/images/_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__10__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Галоўнакамандуючы УСУ таксама адзначыў, што раней сабраных Расіяй запасаў хапала на тры месяцы вайны. Кіроўны рэжым РФ практычна чатыры гады да нападу на Украіну збіраў рэсурсы для вайны. У выніку сабраныя запасы амаль вычарпаныя, а сама краіна-агрэсар фактычна не дамаглася ніякага выніку.
«Па маіх падліках, відаць, гады за тры з паловай-чатыры яны іх (рэсурсы. — Рэд.) інтэнсіўна збіралі: людзей, тэхніку, боепрыпасы. Я думаю, што ў іх было рэсурсаў на тры месяцы, каб дасягнуць сваіх мэтаў», — лічыць ён.
Залужны адзначыў, што ва Украіне таксама заканчваюцца запасы боепрыпасы для існых абаронных сістэм. А амерыканскія ЗРК Patriot, якія павінны паступіць ва Украіну, стануць велізарным штуршком для УСУ, але навучанне салдат іх выкарыстанню запатрабуе часу. У выданні адзначаюць, што Patriot б быць пастаўленыя яшчэ некалькі месяцаў таму.
Паводле украінскай службы РБК; korrespondent.net