Анджэй Дуда: У пэўным сэнсе Пуцін уключыў Беларусь у склад Расіі
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пагутарыў з журналістамі перад пачаткам другога дня саміту NATO у Мадрыдзе. Ён адказаў на пытанне найбуйнейшага да закрыцця беларускага партала, прызнанага «экстрэмісцкім», аб верагоднасці ўступлення Беларусі ў вайну ва Украіне.
![2021_06_17t111525z_1623928554_dpaf210617x99x32473_rtrfipp_4_andrzej_duda.jpg 2021_06_17t111525z_1623928554_dpaf210617x99x32473_rtrfipp_4_andrzej_duda.jpg](/img/v1/images/2021_06_17t111525z_1623928554_dpaf210617x99x32473_rtrfipp_4_andrzej_duda.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Сёння ў нас сітуацыя, калі ў ваенным дачыненні Беларусь не з'яўляецца асобнай ад Расіі краінай, — заявіў Анджэй Дуда падчас выступу перад пачаткам другога дня саміту NATO. — У гэтым сэнсе Уладзімір Пуцін уключыў Беларусь у склад Расіі, Беларусь стала яшчэ адной расійскай вайсковай акругай або часткай Заходняй ваеннай акругі Расійскай Федэрацыі. Не скажу, што адчуваю небяспеку ад рэжыму Лукашэнкі. Небяспека ёсць, яна рэальная, і гэта небяспека з боку Расіі.
— Што вы думаеце аб магчымым уступленні Беларусі ў вайну?
— Я не думаю, што Беларусь афіцыйна ўступіць у гэтую вайну. Вядома, ёсць некаторая падтрымка з беларускага боку расійскай арміі, яе войскам, — адказаў Анджэй Дуда. — Існуюць Беларускія шпіталі, у якіх утрымліваюцца расійскія жаўнеры, і яны атрымліваюць медыцынскую дапамогу ў гэтых шпіталях. Аднак я не думаю, што беларускія ўлады і беларускае грамадства ўсё ж вырашаць уступіць у гэтую вайну і падтрымаюць агрэсію супраць Украіны.