Яшчэ чатыры вызваленыя за сёння
Здымак вызваленых Рамана Васільева і Дзмітрыя Крэмянецкага размясціў у сваім ФБ прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі.
![Раман Васільеў і Дзмітрый Крэмянецкі. Здымак Барыса Гарэцкага (ФБ) Раман Васільеў і Дзмітрый Крэмянецкі. Здымак Барыса Гарэцкага (ФБ)](/img/v1/images/17637037_1646742632009717_1826598249319960178_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Раман Васільеў і Дзмітрый Крэмянецкі. Здымак Барыса Гарэцкага (ФБ)
«Падазраюць у падрыхтоўцы да беспарадкаў з 2011 па 2017 год, падпісак аб невыездзе і неразналошванні няма, але забраныя пашпарты» — напісаў Барыс Гарэцкі. Актывісты працягваюць чакаць каля Валадаркі, ці не вызваляць кагосьці яшчэ.
Нагадаваем, 9 з 27 затрыманых па справе аб падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў» ужо выстаўленыя абвінавачванні.
UPD Трэці вызвалены — Арцём Леўчанка. На здымку (крыніца — ФБ Насты Дашкевіч) злева направа Арцём Леўчанка, Раман Васільеў з жонкай, Дзмітрый Крэмянецкі.
UPD Чацьвёрты вызвалены — Уладзь Яроменак
![17545293_1220580168040430_3567862993827489550_o__1_.jpg 17545293_1220580168040430_3567862993827489550_o__1_.jpg](/img/v1/images/17545293_1220580168040430_3567862993827489550_o__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)