Два мільёны ўцекачоў з Украіны трапілі ў Польшчу
На сёння толькі ў Польшчу з Украіны трапілі больш за 2 мільёны ўцекачоў.
Пра гэта паведаміла памежная служба Польшчы: "Сёння, 18 сакавіка, колькасць бежанцаў з Украіны перавысіла 2 мільёны чалавек. У асноўным гэта жанчыны і дзеці".
Паводле звестак ЮНІСЕФ, з пачатку вайны штодня бежанцамі становяцца ў сярэднім больш за 75 тысяч дзяцей.
"Яшчэ больш шакавальная лічба: кожную хвіліну краіну пакідаюць 55 дзяцей", — казала на гэтым тыдні прэс-сакратар ЮНІСЕФ Джэймс Элдэр.
Усяго пасля нападу Расіі на Украіну пакінулі свае дамы і шукаюць ратунку за межамі краіны больш за тры мільёны чалавек.
Паводле ВВС