Дваццаць другі дзень вайны ў фотаздымках
Стартаваў чацвёрты тыдзень ад нападу расійскіх акупацыйных войск на Украіну. Узгадаем, якім быў гэты дзень, у галоўных фотаздымках.

Жыхары разбуранага акупантамі шматкватэрнага дома ў Марыупалі. Фота «REUTERS» / Alexander Ermochenko

У Харкаве пасля абстрэлу загарэўся кірмаш Барбашова. Фота «REUTERS» / Oleksandr Lapshyn

Бровары. Супрацоўнікі шпіталя сядзяць у падвале
падчас авіяналёту. Фота AP / Felipe Dana

Украінскія пажарныя тушаць агонь на складзе пасля выбуху ў Кіеве. Фота AP / Vadim Ghirda

Украінскі сцяг лунае на вяршыні барыкад перад Нацыянальным акадэмічным тэатрам оперы і балета ў цэнтры Адэсы. Фота «REUTERS» / Nacho Doce

Людзі перасякаюць кантрольна-прапускны пункт украінскіх войск падчас эвакуацыі з Кіеўскай вобласці. Фота «REUTERS» / Gleb Garanich

Уладзімір Зяленскі паціскае руку параненай Кацярыне Уласенка, якая прыкрыла целам малодшага брата падчас абстрэлу. Фота Офіс прэзідэнта Украіны

Палігон у Львове. Фота AP / Bernat Armangue