Дваццаты дзень паўнамаштабнай вайны Расіі з Украінай. Галоўныя навіны
У Марыўпалі працягваюць працаваць гуманітарныя калідоры, у шэрагу іншых украінскіх гарадоў акупанты зрываюць эвакуацыю. Сабралі асноўную інфармацыю па стане на 15 сакавіка, 23:30.
Міністарка замежных спраў Вялікай Брытаніі Ліз Трас аб'явіла аб «гістарычным раундзе санкцый»,звязаных з уварваннем Расіі ва Украіну.
***
На паўночным усходзе вёскі Гаронка пад Кіевам у выніку артылерыйскага абстрэлу з боку расійскіх акупантаў загінулі аператар тэлеканала FoxNews, грамадзянін Ірландыі П'ер Закрэўскі і ўкраінская журналістка Аляксандра Куршынава.
Іх калега - журналіст FoxNews Бэнджамін Хол быў паранены, але выжыў. Лекарам прыйшлося ампутаваць частку галёнкі.
***
Добраахвотнікаў тэраабароны прызналі ветэранамі вайны.
За прыняцце адпаведнага закона сёння прагаласавалі ў Вярхоўнай Радзе Украіны.
***
Расія афіцыйна выйшла з Савета Еўропы.
***
Супрацоўніцу «Першага канала» Марыну Аўсяннікаву, якая з'явілася ў эфіры з антываенным плакатам, аштрафавалі на 30 тысяч расійскіх рублёў.
***
ЗША вылучаць Украіне 13,6 мільярдаў даляраў, паведаміў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
***
Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб забароне вырабу і распаўсюджванні інфармацыйнай прадукцыі, накіраванай на прапаганду дзеянняў Расіі.
***
Прэм'еры Польшчы, Чэхіі і Славеніі сустрэліся ў Кіеве.
«Менавіта тут, у разбураным вайной Кіеве, ствараецца гісторыя. Менавіта тут свабода змагаецца са светам тыраніі. Менавіта тут будучыня кожнага з нас вісіць на валаску. ЕС падтрымлівае Украіну, якая можа разлічваць на дапамогу сваіх сяброў - гэта пасланне мы прывезлі сёння ў Кіеў», – заявіў кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі.
***
Bloomberg прагназуе дэфолт РФ ужо ў гэтую сераду.
Знешняя пазыка РФ і яе кампаній дасягнуў 150 млрд. даляраў.
***
Зяленскі: «Мы ўжо зразумелі, што Украіна не стане чальцом NATO».
«Гадамі мы чулі пра адчыненыя дзверы, але зараз мы таксама пачулі, што нам туды не ўвайсці, і трэба гэта прызнаваць. Я рады, што наш народ пачынае гэта разумець і разлічваць на сябе і нашых партнёраў, якія нам дапамагаюць»,– заявіў прэзідэнт Украіны.
***
Дарадца кіраўніка ОП Міхаіл Падаляк распавёў аб ходзе перамоваў з Расіяй.
«Перамовы працягваюцца. Адноўленыя кансультацыі на галоўнай перагаворнай платформе. Агульныя пытанні ўрэгулявання, спынення агню, вываду войскаў з тэрыторыі краіны», – паведаміў Падяляк ў Twitter.
***
«Украіне неабходна заключыць новы абаронны саюз, у якім абавязкова павінна быць краіна з ядзернай зброяй. Сёння гэта Вялікабрытанія», – заявіў сакратар СНБА Аляксей Данілаў.
***
Для асабістай сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім ва Украіну сёння прыедуць прэм’ер-міністры Польшчы, Чэхіі і Славеніі.
***
У Энергадары расійскія акупанты адключылі сістэму абвесткі, якая папярэджвала жыхароў горада аб паветранай пагрозе, і нападаюць на мірнае насельніцтва.
«Акупанты ездзяць па горадзе днём, правяраюць аўтамабілі, б'юць пярэдняе шкло, калі яно затаніравана, адбіраюць мабільныя тэлефоны. Ужо ёсць выпадкі нападаў на мірнае насельніцтва. Поўная анархія адбываецца», – паведаміў кіраўнік горада Дзмітры Арлоў.
***
Расійскія вайскоўцы сарвалі эвакуацыю людзей з Луганскай вобласці.
Пра гэта паведаміў старшыня Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай.
«Расійскае войска жадае больш закладнікаў вайны сярод мірнага насельніцтва і робіць немагчымай эвакуацыю. Абстрэлы не сціхаюць», – адзначыў ён.
***
Намеснік мэра Ізюма распавёў пра гуманітарную катастрофу ў горадзе і заклікаў адкрыць гуманітарныя калідоры.
«Горад Ізюм два тыдні ў аблозе. Без вады, святла, цяпла, ежы, лекаў, сувязі. Сітуацыя нічым не лепшая за Марыўпаль», – адзначыў Уладзімір Мацокін.
***
З Марыўпаля ў Запарожжа адкрываюцца гуманітарныя калідоры для прыватных аўто.
***
Зяленскі падпісаў закон аб крымінальнай адказнасці за супрацоўніцтва з Расіяй.
Законам прадугледжваецца пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі.
***
Барыс Джонсан назваў жудаснай памылкай адсутнасць рэакцыі Захада на анэксію Крыма і гібрыднае ўварванне Расіі ва Украіну ў 2014 годзе.
***
У Маскве знікла рэдактарка «Першага канала», якая напярэдадні ўварвалася ў прамы эфір з антываенным плакатам.
Яе ніхто не можа знайсці, сувязі з ёю таксама няма.