Генштаб Украіны: у Гомелі і Бабруйску будуць рыхтаваць наёмнікаў

Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў, быццам у Гомелі, Бабруйску і расійскім Смаленску ствараюць цэнтры падрыхтоўкі наёмнікаў для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Маўляў, такія паведамленні ўкраінскаму Генштабу прыходзілі не аднойчы.

d740f6d2542f34a75e523fe5ef701.jpeg

Таксама ўкраінцы паведамляюць, што на беларуска-ўкраінскай мяжы на валынскім напрамку застаецца расійская групоўка войскаў. У Генштабе Украіны лічаць, што імавернасць правакацый, каб уцягнуць беларускае войска ў ваенныя дзенняі, застаецца высокай.

У цяперашніх умовах праверыць гэтыя звесткі, датычныя ваенных дзеянняў, немагчыма, адзначае «Еўрарадыё».