Яшчэ больш HIMARS. Байдэн заявіў, што падтрымліваць Украіну будуць столькі, колькі спатрэбіцца

Байдэн анансаваў пастаўку Украіне сістэм СПА і яшчэ больш HIMARS і заявіў, што заходнія краіны будуць падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца

2746970.jpg

Новы пакет ваеннай дапамогі будзе ўключаць зброю: сістэмы СПА, 600 танкаў, рэактыўныя сістэмы залпавага агню і снарады да іх, а таксама дадатковую артылерыю.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн анансаваў новы пакет дапамогі Украіне на суму каля 800 мільёнаў долараў. У яго будуць уключаныя сучасныя сістэмы супрацьпаветранай абароны. Пра гэта Джо Байдэн заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках саміту НАТА.

"Паглядзіце, як вайна ва Украіне ўплывае на Расію: яны ўпершыню за амаль 100 гадоў наблізіліся да дэфолту, яны страцілі значную частку сваёй эканомікі, абмежаванні на куплю імі тэхналогій, у прыватнасці, амерыканскіх, стварылі праблему захавання здабычы нафты на тым жа ўзроўні, такая ж сітуацыя з узбраеннем. Расія плаціць высокую цану. Усе саюзнікі будуць падтрымліваць Украіну столькі, колькі гэта будзе неабходна для таго, каб Украіна магла сябе абараніць", — сказаў ён.

Гэты пакет дапамогі Украіне, у прыватнасці, будзе ўключаць у сябе сістэмы СПА, рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS і снарады да іх; дадатковую артылерыю і амуніцыю.

Байдэн адзначыў, што ЗША ўжо далі Украіне ваенную дапамогу на суму каля 7 мільярдаў долараў ад таго часу, як ён стаў прэзідэнтам краіны. І ЗША плануе працягнуць падтрымку.

"У наступныя дні мы плануем абвясціць больш, у тым ліку новыя сучасныя заходнія сістэмы супрацьпаветранай абароны для Украіны, больш артылерыі і амуніцыі, супрацьбатарэйныя радары, дадатковую амуніцыю да ракетных сістэм HIMARS, якія мы ўжо даем Украіне", — сказаў Байдэн.

HIMARS — гэта амерыканская высокамабільная рэактыўная сістэма залпавага агню, распрацаваная ў канцы 1990-х гадоў. Максімальная далёкасць сістэмы складае 300 кіламетраў, аднак Украіне пакуль перадалі да іх ракеты далёкасцю да 80 кіламетраў.

Паводле  korrespondent.net, www.unian.net