Канчатковы вынік экзіт-полу на замежных участках: 86,77% за Ціханоўскую, 3,9% — за Лукашэнку
Паводле арганізатараў, амаль на ўсіх участках вынікі экзіт-полаў супадаюць з афіцыйнымі лічбамі камісій, за выняткам участкаў у Маскве, Санкт-Пецярбургу і некалькіх іншых гарадах па-за межамі Беларусі.
![Чарга беларусаў, што жадаюць прагаласаваць, у пасольства ў Чэхіі Чарга беларусаў, што жадаюць прагаласаваць, у пасольства ў Чэхіі](/img/v1/images/a5b49cdf_325f_42eb_b6bb_b4e2584a9741_cx0_cy9_cw0_w1597_n_r1_st.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Чарга беларусаў, што жадаюць прагаласаваць, у пасольства ў Чэхіі
Лічбы падлічылі на 27 участках, апытана 14 740 чалавек. Канчатковыя вынікі падвялі толькі 10 жніўня, бо позна паступіла інфармацыя з аднаго з участкаў у ЗША, паведамілі Радыё Свабода арганізатары экзіт-полу.
Паводле канчатковых лічбаў, на гэтых участках Святлана Ціханоўская мае 86,77%, адмовіліся адказваць 6,64%, Аляксандар Лукашэнка мае 3,90%, супраць усіх 1,46%, Андрэй Дзмітрыеў і Ганна Канапацкая маюць па 0,43%, Сяргей Чэрачань — 0,34%, і яшчэ 0,04% апытаных сказалі, што пашкодзілі бюлетэні.
![c75e6236_23e9_4aec_8999_598350ff0d99_w650_r0_s.jpg c75e6236_23e9_4aec_8999_598350ff0d99_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/c75e6236_23e9_4aec_8999_598350ff0d99_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле дадзеных ЦВК, агулам па краіне Лукашэнка мае каля 80%, а Ціханоўская — каля 10%
Паводле Радыё Свабода