Кіраўнік Харкаўскай адміністрацыі: «Расійцы замарудзілі наступ, зразумеўшы марнасць спробаў захапіць горад»
Разам з тым расійскія войскі працягваюць трымаць Харкаў у аблозе, перашкаджаючы дастаўцы туды гуманітарных грузаў і эвакуацыі насельніцтва.

Вораг замарудзіў свае наступальныя дзеянні, зразумеўшы, што
спробы захапіць Харкаў — марныя.
Пра гэта паведаміў старшыня Харкаўскай АДА Алег Сінягубаў, піша unian.net.
«Мы ўтрымліваем свае пазіцыі. Прарываў і мерапрыемстваў
баявых падраздзяленняў праціўніка і яго дыверсійна-разведвальных груп у горад
за мінулыя суткі не было. Складаная сітуацыя па горадзе Ізюм. Расійскія
войскі спрабавалі захапіць горад, мы адстаялі. Але расійскі акупант працягвае
трымаць горад у аблозе, перашкаджаючы дастаўцы туды гуманітарных грузаў і
эвакуацыі насельніцтва», — адзначыў ён.
Са слоў Сінягубава, сёння ўлада паспрабуе адправіць
гуманітарныя грузы ў Балаклею, Ізюм, Ліпцы — гэта самыя крытычныя кірункі.
«Адносна эвакуацыі. Працэс забеспячэння бяспекі працягваем, толькі «Укрзалізніцай» з Харкава эвакуіравалі больш за 600 тысяч чалавек. Нашы вайскоўцы атрымліваюць новае ўзбраенне і папаўненне асабовага складу. А самае галоўнае — маюць моцны баявы дух», — удакладніў ён.