Лаўроў агучыў новую мэту «спецаперацыі» Расіі ва Украіне

У МЗС Расіі прыдумалі новую падставу тлумачэння, чаму Расія напала на Украіну. Аказваецца, "спецаперацыі" РФ закліканая скончыць з амерыканскім курсам на поўнае дамінаванне ў свеце.

1_1484248.webp

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што "ваенная аперацыя" Расіі ва Украіне мае сваёй мэтай пакончыць з курсам ЗША на дамінаванне ў свеце.

"Наша спецыяльная ваенная аперацыя закліканая пакласці канец безагляднаму пашырэнню і безагляднаму курсу на поўнае дамінаванне ЗША і пад імі астатніх заходніх краін на міжнароднай арэне. Дамінаванне, якое выбудоўваецца з грубейшымі парушэннямі міжнароднага права, паводле нейкіх правілаў, пра якія яны толькі цяпер і паўтараюць і якія выпрацоўваюць ад выпадку да выпадку", — сказаў Лаўроў.

Пры гэтым палітыку Захаду ў дачыненні да Масквы Лаўроў назваў "азлобленай і азвярэлай".

Кіраўнік МЗС РФ таксама заявіў, што ўлады Еўрасаюза разглядаюць Кіеў як своеасаблівы плацдарм для падаўлення Расіі. Але адзначыў, што Расія ніколі не будзе падпарадкоўвацца ціску.

Лаўроў таксама зноў раскрытыкаваў словы кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазэпа Барэля, які заявіў, што вайна з Расіяй будзе выйграная на полі бою.