Лукашэнку прыпісалі лічбу Звера
На 11 выбарчых участках адсотак галасоў за Аляксандра Лукашэнку адсылае да Апакаліпсісу.

У Кастрычніцкім раёне Мінска працэнты галасоў, аддадзеных за Аляксандра Лукашэнку, аднолькавыя — і адсылаюць да Бібліі.
Блогер Дзмітрый Івановіч прааналізаваў афіцыйныя дадзеныя з выбарчых участкаў, што былі выстаўленыя на платформах Голас і Зубр. У гэтых выніках здзіўляюць не толькі лічбы, што супадаюць да дзясятае долі — чаго паводле статыстыкі быць але не павінна, але і сэнс гэтых лічбаў.
На 11 участках працэнт галасоў за Аляксандра Лукашэнку — дакладна 66,6.

Нагадаем, што паводле Бібліі лічба 666 — гэта знак Антыхрыста.
Згодна з платформаю Голас, вынікі выбараў былі ўзятыя са столі.