Расія перакідвае ў Беларусь зенітна-ракетныя комплексы «Тор»

ТГ-канал чыгуначнікаў паведамляе пра адпраўку з Расіі эшалона, у якім як мінімум 15 ЗРК «Тор-М2» і 10 адзінак інжэнернай тэхнікі.
Ілюстрацыйнае фота: Фэйсбук Мінабароны РФ

Ілюстрацыйнае фота: Фэйсбук Мінабароны РФ


Паводле інфармацыі ТГ-канала беларускіх чыгуначнікаў, эшалон быў адпраўлены 25 лістапада ў 14:04 са станцыі Ейск (Паўночна-Каўказская чыгунка) на станцыю Лясная (Брэсцкае аддзяленне «БЧ»). Ён прыбыў на станцыю Орша-Цэнтральная ў 10:40, адправіўся ў 12:40 (стаянка цягніка склала 2 гадзіны), прайшоў праз Барысаў у 15:35.

Чыгуначнікі паведамляюць, што гэта не апошні вайсковы эшалон з грузам такога тыпу.

У кастрычніку расійцы перакідвалі ў Беларусь дроны-камікадзэ іранскай вытворчасці, якія былі выкарыстаныя для начных абстрэлаў украінскай тэрыторыі, а ў чэрвені сюды даслалі эшалон самаходных гаўбіц «Акацыя».

Тым часам вядома, што Лукашэнка таксама пастаўляе «старэйшаму брату» вайсковую тэхніку. Вядома пра эшалоны з танкамі Т-72А, грузавікамі «Зіл-131» і «Урал», якія ішлі праз Расію на акупаваныя тэрыторыі Данбаса і Крыма. Акрамя таго, беларускім заводам паступалі замовы на пашыў зімовай вайсковай формы для расійцаў. ТГ-канал, прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім», паведамляў, што ў абслугоўванні расійскай арміі задзейнічаныя магілёўскае ААТ «Магатэкс», швейныя фабрыкі Гомеля і Брэста. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: