Расія прыкметна «знізіла амбіцыі» ў вайне?

Расія ўнесла карэктывы ў ваенныя дзеянні — паменшыла іх маштаб, паведамілі ў Пентагоне

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__15__logo_1.jpg

У Мінабароны ЗША адзначылі значнае памяншэнне маштабаў ваенных дзеянняў расійскай арміі ва Украіне.

Расія ўнесла карэктывы ў ваенныя дзеянні на тэрыторыі Украіны і дэманструе "памяншэнне амбіцый". Пра гэта паведаміла газета The Washington Post са спасылкай на прадстаўніка Мінабароны ЗША.

Адзначаецца, што расійскія войскі цяпер працуюць меншымі групамі са значна "меншымі задачамі", што выклікана арганізацыйнымі праблемамі і вайсковым супрацівам Украіны.

Па словах чыноўніка Пентагона, замест злучэнняў па некалькі сотняў чалавек, атакі праводзяцца групамі ад некалькіх дзясяткаў да сотні вайскоўцаў. Таксама армія Расіі засяродзіла намаганні на сёлах і скрыжаваннях дарог, а не на буйных украінскіх гарадах.

Раней брытанская выведка паведаміла, што наступ Расіі на Данбасе страціў тэмп і не зможа аднавіцца як мінімум цягам месяца.