Расія рыхтуе наступ на Кіеў — Мінабароны Брытаніі
Расія мае намер перазагрузіць свае рэсурсы для аднаўлення наступу на Кіеў.
![10176057_549173765180859_2372702533151954132_n.jpg 10176057_549173765180859_2372702533151954132_n.jpg](/img/v1/images/10176057_549173765180859_2372702533151954132_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Расійскія войскі
могуць рыхтаваць новую наступальную аперацыю на Кіеў, якая будзе ажыццёўленая ў
бліжэйшыя дні, паведамляе www.unian.net.
Такую заяву зрабіла Міністэрства абароны Вялікабрытаніі. У брытанскім ведамстве паведамілі, што Расія мае намер перазагрузіць свае рэсурсы для аднаўлення наступальнай дзейнасці ў бліжэйшыя дні.
"Гэта, верагодна, будзе ўключаць аперацыю супраць Кіева", — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі брытанскага Міністэрства абароны, пакуль наступу Расіі перашкаджаюць праблемы лагістыкі і моцны супраціў Украіны.