СБУ паведаміла аб затрыманні баевіка расійскай ПВК «Вагнер» (відэа)

Баявік пахваляўся сваім баявым досведам, паспяховымі аперацыямі ў Сірыі і на Данбасе ў 2014-2015 гадах. Аднак на гэты раз усё пайшло не так, як планавалася, піша unian.net.

1647091760_4786.webp

СБУ падчас выведкі ў раёне Новаўкраінкі затрымала баевіка расійскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», калі ён пракладваў маршрут для асноўных сіл захопнікаў.

Як паведамляе Служба бяспекі Украіны, акупанты хацелі выйсці на Херсон праз Данецкі кірунак.

Баявік пахваляўся сваім баявым досведам, паспяховымі аперацыямі ў Сірыі і на Данбасе ў 2014-2015 гадах.

«...Нам сказалі, што мірнае насельніцтва будзе сустракаць нас з усмешкай на твары, і наша задача — вызваліць іх ад фашыстаў», — заявіў «вагнеравец», які зноў прыйшоў на ўкраінскую зямлю.

«Зрэшты, Украіна ўзору 2022 года — зусім іншая дзяржава, і нашы вайскоўцы здольныя знішчыць нават самых прафесійных акупантаў. Для іх у Украіне адкрыты толькі адзін кірунак...», — гаворыцца ў паведамленні СБУ.