Стала вядома ў чым абвінавачваюць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
Сталі вядомыя артыкулы КК, па якіх абвінавачваюцца Віктар і Эдуард Бабарыкі. «Спіс крымінальных спраў апеляцыйнай інстанцыі, прызначаных да слухання» вывешаны ў Мінскім гарадскім судзе.

Паводле спісу, Віктару Бабарыку прад'яўленыя абвінавачванні па ч.2 арт. 235 (Легалізацыя ( «адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, учыненыя паўторна, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры), ч.2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт 431 (дача хабару паўторна або ў буйным памеры) КК РБ.
Эдуард Бабарыка абвінавачваецца па ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) КК РБ.
Паводле news.tut.by