
Гаворка ідзе пра відэаролік, які Аляксей Арэстовіч размясціў
у сваім тэлеграм-канале. У ім ён гаварыў пра «рэйкавую вайну» ў Беларусі і Расіі
як сродак спыніць расійскую армію. У Генпракуратуры інтэрпрэтавалі гэта як
заклікі да здзяйснення актаў тэрарызму.
Справай будзе займацца Следчы камітэт Беларусі.
Нагадаем, што Аляксей Арэстовіч напалову беларус. Яго бацька паходзіць са Слуцка, у Беларусі адзін з самых прыкметных сёння ваенных спікераў Украіны правёў частку дзяцінства.