Украіна назвала захоп ЧАЭС ядзерным тэрарызмам і звярнулася ў МАГАТЭ
Украіна просіць Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) звярнуцца ў НАТА з патрабаваннем закрыць неба над ядзернымі аб'ектамі.
![Фота РБК-Украіна Фота РБК-Украіна](/img/v1/images/3j0a1496_650x410.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота РБК-Украіна
Украіна просіць таксама МАГАТЭ ў актывізаваць дзеянні па недапушчэнні актаў ядзернага тэрарызму, якім з'яўляецца захоп Чарнобыльскай АЭС і зоны адчужэння расійскімі войскамі. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram "Энергаатама".
Украіна таксама настойвае ў звароце на дзеяннях з боку МАГАТЭ для неадкладнага спынення агню і недапушчэння набліжэння акупацыйных войскаў на адлегласць бліжэй за 30 кіламетраў ад АЭС.
"Факт захопу вядомай ва ўсім свеце ЧАЭС мае ўсе прыкметы акта ядзернага тэрарызму, здзейсненага ў дачыненні да ядзерных аб'ектах ЧАЭС і яго персаналу вайсковымі фарміраваннямі Расіі", — гаворыцца ў дакуменце.
Таксама украінскі бок нагадвае, што персанал ЧАЭС ужо сёмыя суткі ўтрымліваецца расійскімі вайскоўцамі без ратацыі, адчувае псіхалагічны ціск і маральна знясілены.