Украінскае контрнаступленне: што вядома на дадзены момант

Расказваем апошнія навіны з украінскіх франтоў.

1660045562_4522.webp


Працягваецца паспяховае контрнаступленне Узброеных сіл Украіны. Прэс-служба Сіл абароны Поўдня паведамляе, што «сітуацыя развіваецца дынамічна» і «ёсць прасоўванне войскаў». На дадзены момант вызваленыя каля 50 населеных пунктаў, у тым ліку памежны пункт «Гоптаўка» ў Харкаўскай вобласці. Паведамляецца таксама, што на Херсоншчыне УСУ знішчылі расійскі вузел сувязі, пацвярджаецца гібель 13 расійцаў. 
У адказ расійскія войскі абстрэльваюць Краматорск, Славянск, Мікалаеўку. Пашкоджаныя прамысловыя аб'екты, аўтазапраўка, шматпавярховікі. У «Энергаатаме» паведамляюць, што расійцы маглі абстраляць Паўднёваўкраінскую АЭС:
«Сёння, 11 верасня, расійскія вайскоўцы ў чарговы раз здзейснілі абстрэл г. Вазнясенск Мікалаеўскай вобласці, што ў 30 км ад Паўднёваўкраінскай АЭС. Паводле папярэдняй інфармацыі, ракета трапіла ў грамадзянскія аб'екты, ёсць пацярпелыя».
Мінулай ноччу праз пашкоджанне ліній электраперадачы была цалкам спыненая Запарожская АЭС. Прадпрымаюцца спробы паставак дызельнага паліва для забеспячэння патрэб атамнай станцыі.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў збіраецца адправіць ва Украіну каля 3000 чачэнскіх салдатаў:
«Мы сёння гатовыя выехаць і выканаць загад, як выконвалі да гэтага нашы хлопцы ў Марыупалі, Папаснай, Севераданецку, Лісічанску. Мы вызваляем гэтыя гарады. Мы вызвалілі іх з усімі астатнімі падраздзяленнямі. "Луганскую Рэспубліку"... Я ўпэўнены, што мы выканаем любыя пастаўленыя задачы».
Паводле unian.net