Урад Расіі склаў спіс «недружалюбных краін», крэдыторам з якіх можна выплачваць буйныя пазыкі ў рублях

Урад Расіі зацвердзіў пералік краін і тэрыторый, якія здзяйсняюць «недружалюбныя дзеянні» ў дачыненні да Расіі, расійскіх кампаній і грамадзян. У яго ўвайшлі усе краіны ЕС, ЗША і Вялікабрытанія ды іншыя.

75723_klipart_7_nizhnevartovsk_ssha_amerika_kanada_britaniya_flagi_250x0_5184.3456.0.0.jpg

Спіс быў падрыхтаваны ў рамках указа Уладзіміра Пуціна, які дазваляе расійскім грамадзянам, кампаніям і самой дзяржаве выплачваць буйныя даўгі крэдыторам з «недружалюбных» краін у рублях. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада. У пералік увайшлі:

  1. Аўстралія,
  2. Албанія,
  3. Андора,
  4. Вялікабрытанія (уключаючы Востраў Джэрсі і падкантрольныя заморскія тэрыторыі Ангіллю, Брытанскія Віргінскія выспы, Гібралтар),
  5. дзяржавы-сябры Еўрапейскага Саюза,
  6. Ісландыя,
  7. Канада,
  8. Ліхтэнштэйн,
  9. Мікранезія,
  10. Манака,
  11. Новая Зеландыя,
  12. Нарвегія,
  13. Паўднёвая Карэя,
  14. Сан-Марына,
  15. Паўночная Македонія,
  16. Сінгапур,
  17. ЗША,
  18. Тайвань,
  19. Украіна,
  20. Чарнагорыя,
  21. Швейцарыя,
  22. Японія.

Усе здзелкі з кампаніямі з недружалюбных краін будуць ухваляцца праўнай камісіяй па кантролі за ажыццяўленнем замежных інвестыцый, адзначае прэс-служба расійскага ўрада.

Цяпер расійская або замежная кампаніі павінны папрасіць дазвол на здзелку, падаўшы інфармацыю аб заяўніку, уключаючы дакумент аб бенефіцыярных уладальніках кампаніі. Праўная камісія прааналізуе дакументы і прыме рашэнне.

"Пры гэтым можа выдавацца дазвол на правядзенне здзелкі з пазначэннем умоў яе выканання", — адзначаецца ў паведамленні.

Паводле "Медуза"