Васямнаццаты дзень вайны Расіі з Украінай. Галоўныя навіны
Свет падтрымлівае ўкраінскіх уцекачоў, пакуль іх дамы знаходзяцца пад абстрэламі расійскіх акупантаў. Асноўнае на гэты момант па стане на 13 сакавіка, 23.30 – у нашым матэрыяле.

Горад Ваўнаваха. Фота REUTERS
У Ірпені акупанты растралялі 51-гадовага амерыканскага журналіста Брэнта Рэно, які супрацоўнічаў з New York Times.

Пасля таго, як стала вядома пра забойства, журналістам забаранілі ўезд у Ірпень, Кіеўская вобласць. Пра гэта паведаміў мэр горада Аляксандр Маркушын.
***
У Белым доме ЗША паведамілі, што 14 сакавіка ў Рыме сустрэнуцца дарадца Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван і чалец палітбюро ЦК КПК Ян Цзячы.
Таксама ў Белым доме адзначылі, што далі зразумець Пекіну, што яго чакаюць сур'ёзныя наступствы, калі Кітай паспрабуе дапамагчы Расіі кампенсаваць страты ад заходніх санкцый.
***
Турцыя не будзе далучацца да санкцый Захада супраць Расіі – МЗС Турцыі.
***
Па ўсёй Еўропе людзі выходзяць на антываенныя мітынгі. Так сёння выглядала шматтысячная акцыя ў Берліне.

***
У Марыўпалі акупантамі забітыя 2187 мірных жахароў, паведамляе гарсавет.
За апошнія 22 гадзіны было здзейснена 22 бамбардзіроўкі. Скінута каля 100 авіябомбаў.
***
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў параненых украінскіх салдат у шпіталі.
***
У Марыўпалі сканчваюцца апошнія запасы прадуктаў і вады.
Як паведамілі ў гарсавеце, сітуацыя ў горадзе працягвае заставацца вельмі складанай.
***
На Чарнобыльскай АЭС адноўлена электразабяспечанне.
***
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда
падпісаў закон аб дапамозе грамадзянам Украіны.
Уцекачы з Украіны атрымаюць доступ да рынку працы і медыцынскіх паслуг у Польшчы.
Школьнікі і студэнты змогуць працягнуць навучанне ў польскіх школах і ўніверсітэтах.
Таксама ўкраінцы будуць мець права на фінансавую дапамогу – аднаразовую выплату ў памеры 300 злотых ($68) на чалавека.
***
Урад Вялікай Брытаніі збіраецца плаціць мясцовым сем'ям, якія прытуляць украінскіх уцекачоў.
У рамках праграмы «Дамы для Украіны» брытанцы, якія забяспечваюць украінцаў бескаштоўным жыллём прынамсі на 6 месяцаў, штомесяц будуць атрымліваць па 350 фунтаў у якасці падзякі ад дзяржавы.
Уцекачы ў сваю чаргу атрымаюць права на працягу трох гадоў знаходзіцца, працаваць і карыстацца дзяржпаслугамі ў Вялікай Брытаніі.
***
У Львове акупанты здзейснілі авіяўдар па міжнародным цэнтры міратворчасці і бяспекі (Явараўскі ваенны палігон), паведамляе старшыня Львоўскай адміністрацыі.
Па палігоне былі выпушчаныя 30 крылатых ракет.
У выніку абстрэла Явораўскага палігона на Львоўшчыне 134 чалавекі параненыя, зараз яны ў шпіталі. 35 чалавек загінулі.
«Ударам па Явараўскім палігоне расійцы спрабуюць паказаць, што няма ніякай спакойнай і бяспечнай кропкі ва Украіне», – заявіў дарадца кіраўніка МУС Украіны Вадзім Дзянісенка.
Абстрэл палігона паслужыў чарговай трагічнай нагодай заклікаць NATO закрыць неба над Украінай.
«Гэта новы тэрарыстычны напад на мір і бяспеку каля мяжы ЕС – NATO. Неабходна прыняць меры, каб спыніць гэта. Закрыйце неба», – заявіў кіраўнік Мінабароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

***
Расія можа прымяніць хімзброю ва Украіне - генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.
«Гэта будзе ваенным злачынствам», – падкрэсліў Столтэнберг.
***
Мэр Мелітопаля Іван Фёдараў да гэтага часу ўтрымліваецца акупантамі, але ўкраінскія спецслужбы ажыццяўляюць адпаведныя меры для яго вызвалення, заявіў першы намеснік кіраўніка МУС Украіны Яўген Енін.
***
Кіраўнік Запарожскай адміністрацыі Аляксандр Старух паведамляе, што акупанты выкралі гарадскога галаву Днепраруднага Яўгена Мавеева.

***
У Марыўпалі загінулі 1582 мірных жыхароў.
Страты пасля 12 сутак блакады горада з няспыннымі абстрэламі агучылі ў МУС Украіны.
***
Гарадскі старшыня Ірпеня Аляксандр Маркушын: «На сёння Ірпень не захоплены. 70% – гэта наш, украінскі горад. За 30% мы вядзем баі».
***
Кіеў падрыхтаваўся да магчымай блакады.
У сталіцы сфарміраваны двухтыднёвы запас неабходных прадуктаў для двух мільёнаў жыхароў, якія не пакінулі свае дамы.
***
На Плошчы Свабоды ў Херсоне людзі працягваюць выходзіць на мітынгі за Украіну, нягледзячы на забароны акупантаў.
