«Ваша кампанія скончаная». Святлана Ціханоўская расказала, як яе вывозілі з Беларусі
Былы кандыдат у прэзідэны распавяла, як выязджала з краіны пасля выбараў 2020 года. Дэталі тых падзей апублікаваў часопіс The New Yorker, іх дублюе «Наша Ніва».
10 жніўня 2020 года Святлана Ціханоўская і Максім Знак падышлі да цэнтральнай выбарчай камісіі, каб падаць дакументы і апратэставаць вынікі. Каля ўваходу стаяў кардон сілавікоў у цёмных касцюмах з аўтаматамі. Унутры чакалі двое мужчын — адным з іх быў Андрэй Паўлючэнка, кіраўнік аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку.
Мужчыны сказалі
Знаку адысці, пасля павялі Ціханоўскую ў цёмны пакоі і зачынілі дзверы. «Ваша
кампанія скончаная», — сказаў ёй Паўлючэнка. Ёй далі выбар: сесці ў турму і
аддаць сына і дачку на выхаванне іншым або неадкладна пакінуць краіну (ужо
чакала машына).
«Усё, пра што я
магла думаць, гэта пра маіх дзяцей», — сказала яна.
Праз некалькі
гадзін Ціханоўскую павелі да чорнага выхаду. Яна прайшла міма Знака. «Выбачай,
Макс», — сказала яна, калі яе выштурхалі за дзверы.
Мужчыны везлі
Ціханоўскую праз горад — у гэты час там сабраліся пратэстоўцы, некаторыя
скандзіравалі яе імя. Гэта было настолькі гучна, што здавалася, вокны машыны
вібрыруюць.
«Паглядзі, што ты
нарабіла», — сказаў адзін з мужчын. Праз некалькі хвілін яны былі дома ў
Ціханоўскай, ёй сказалі сабраць сумку. Там да яе далучылася Марыя Мароз,
кіраўніца штаба.
Жанчын пасадзілі
ў машыну Марыі, Паўлючэнка сеў на пасажырскае месца. Міліцэйскія машыны
суправаджалі іх спераду і ззаду. Прыкладна а трэцяй гадзіне ночы яны прыехалі
на літоўскую мяжу, дзе чакалі двое маленькіх дзяцей Мароз.
Паўлючэнка выйшаў
і сказаў ім праехаць праз памежны пост, які, падавалася, быў падрыхтаваны да іх
прыбыцця. Ціханоўская на імгненне падумала, што яе могуць застрэліць, але
машына працягвала рух.
На наступны дзень
з’явілася тое самае відэа Ціханоўскай з кабінета Ярмошынай.
У Літве палітыка
адвезлі на канспіратыўную кватэру ў Вільнюсе. У яе не было з сабой нічога,
апроч адзення і невялікай сумкі з запасным слыхавым апаратам для сына. Яна
адчувала, што кінула пратэстоўцаў. «Людзі верылі ў мяне. Я адчувала, што
здрадзіла ім», — сказала Святлана.
Журналіст спытаў
таксама, ці можа яна ўявіць, што праз пяць гадоў усё яшчэ змагаецца з сістэмай
Лукашэнкі. «Я не магу сабе гэтага ўявіць. Тое, што мае дзеці пражывуць пяць
гадоў без бацькі — абсалютна не», — адказала палітык.
Раней Лукашэнка агучваў сваю версію ад’езду Ціханоўскай з краіны. Ёй заяўляў, што яна сама прыйшла да Паўлючэнкі і прасіла дапамагчы ёй з’ехаць, а пасля тэлефанавала Лукашэнку, каб той даў ёй грошы.