ЗША папярэдзілі аб санкцыях супраць Мінска з-за сітуацыі з Калеснікавай
ЗША сумесна з партнёрамі разглядаюць магчымасць увядзення новых санкцый у дачыненні да Мінска ў сувязі з сітуацыяй вакол чальца Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай.
«ЗША ў каардынацыі з нашымі партнёрамі і хаўруснікамі разглядаюць дадатковыя мэтавыя санкцыі для забеспячэння адказнасці тых, хто ўдзельнічае ў парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіях у Беларусі», — заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа.
Паводле яго слоў, Вашынгтон глыбока занепакоены паведамленнямі аб тым, што адбываецца ў дачыненні да Калеснікавай і іншых чальцоў Каардынацыйнай рады, у тым ліку Антона Раднянкова і Івана Краўцова, перадае Reuters.
Дзяржсакратар заклікаў улады Беларусі спыніць гвалт у дачыненні да свайго народа, вызваліць усіх затрыманых, уключаючы грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава, а таксама «ўступіць у канструктыўны дыялог з сапраўднымі прадстаўнікамі беларускага грамадства».
Паводле АФН