Ліст выратавальніка Дундукова да сям'і з СІЗА КДБ — душэўна і па-беларуску
Андрэй Дундукоў — выратавальнік рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння, фігурант «справы баевікоў».

Яго затрымалі ноччу 22 сакавіка, калі ён разам з жонкай і дзіцем ехаў на адпачынак — Андрэя затрымалі, а сям'я мусіла вярнуцца назад у Мінск.
У чым канкрэтна падазраюць Дундукова, пакуль не вядома, бо абвінавачанні арыштаваным па «справе баевікоў» яшчэ не выстаўленыя.
Тым часам хлопцы знаходзяцца ў СІЗА КДБ — у народзе «амерыканка» — і пішуць лісты да сям'і.
У рэдакцыю «Нашай Нівы» патрапіў такі ліст, які Андрэй адрасаваў сваёй жонцы і сыну.Там шмат прыватных момантаў — Андрэй просіць вярнуць камеру саслужыўцу, забраць машыну са стаянкі, зняць грошы з карткі і гэтак далей. Таму мы не будзем цытаваць ліст цалкам, а прывядзем асобныя фрагменты.
Ліст, дарэчы, цалкам напісаны па-беларуску на васьмі аркушах.
