На волю выйшаў Віктар Мароз

На волю выйшаў перадапошні затрыманы па "справе патрыётаў" — Віктар Мароз.

viktar_maroz_3006.jpg


Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміла Ніна Шыдлоўская.
Мароза затрымалі 3 красавіка 2017 года. Тады СМІ паведамлялі, што Марозу затэлефанавалі з КДБ і паведамілі, што па яго прыедуць. Мужчына сказаў, што па яго прыязджаць не трэба — ён прыедзе сам. Аднак калі Віктар выйшаў на паркоўку каля працы і сеў у машыну, яго затрымалі людзі ў цывільным.
У СІЗА №1 затрыманым па "справе патрыётаў" застаецца толькі Міраслаў Лазоўскі.
Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў журналістам, шт ўсе затрыманыя па гэтай справе выйдуць на волю яшчэ да канца сённяшняга дня. Большасці з іх пакідаюць абвінавачанне ў стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання.
euroradio.fm