Павіншуй патрыёта з Днём народзінаў!
Палітвязень і
фігурант «Справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі
свой 41-ы Дзень народзінаў. Сябры і актывісты рыхтуюць яму фотасюрпрыз.

Гэта першы дзень нараджэння, які Сяргей сустракае ў турме, без сяброў і блізкіх людзей побач. Паводле актывістаў, якім належыць ідэя флэшмобу, неабыякавыя беларусы могуць зрабіць для яго гэты дзень больш святочным.

“Наўпрост дашліце Сяргею сваю ўсмешку, — раіць актывістка Вікторыя Ткачук, — Канешне, яму прыемна будзе чытаць віншавальныя словы ў лістах, але ў разы прыемней будзе пабачыць добразычлівыя твары знаёмых і незнаёмых людзей, якія такім чынам “завіталі” да яго ў госці. Не пашкадуйце пары хвілін, каб зрабіць фота са сваёй віншавальнай паштоўкай, раздрукаваць , укласці ў капэрту і даслаць на ягоны адрас”.


Актывісты таксама просяць распаўсюджваць ідэю флэшмоба сярод знаёмых ды ў сац-сетках, дадаючы хэштэг #ПадарыЎсмешку да допісу, а таксама нагадваюць, што хутка дні нараджэння яшчэ ў двух фігурантаў справы: у Змітра Новіка (27 траўня) ды Уладзіміра Румянцава (30 траўня).

Адрасы для лістоў:
Стрыбульскаму Сяргею Сергеевічу, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, 220030, Мінск
Новіку Змітру Мікалаевічу, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, 220030, Мінск
Румянцаву Уладзіміру Сяргеевічу, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, 220030, Мінск