Сяргей Пальчэўскі таксама на волі! (+відэа)
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Барыс Гарэцкі.
Паводле Гарэцкага, Сяргей Пальчэўскі ўжо знаходзіцца ў сябе дома. Ягоныя
сваякі пазванілі Змітру Дашкевічу дахаты і паведамілі пра вызваленне. Сам Сяргей пакуль не камунікую з журналістамі.
Шчыра радуемся за Сяргея і яго родных! Спадзяемся, што пра падрабязнасці распавядзём пазней.
Дарэчы, цяпер 18 красавіка Сяргей адзначыць свой 31-шы Дзень народзінаў не за кратамі!
У першым інтэрв'ю Радыё Свабода Сяргей паведаміў, што яго вызвалілі а 19.00.
https://www.facebook.com/rsrc.php/v3/y4/r/-PAXP-deijE.gif
У мінулую пятніцу яго з турмы на Валадарскага перавялі ў турму КДБ. Увесь час арышту Пальчэўскі сядзеў на Валадарскага.
Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.Наконт абыходжаньня з ім у турме, Сяргей Пальчэўскі сказаў, што яму няма з чым параўноўваць, бо раней ён не сядзеў. Яго не білі.
Яму ў турму выпісалі незалежныя газэты. З іх ён даведаўся пра затрыманні людзей па справе «Белага легіёну». Гэтую справу ён лічыць палітычнай і не верыць, што гэтыя людзі рыхтавалі рэвалюцыю.
Пра далейшыя планы кажа, што будзе рабіць тое самае, што рабіў і раней.
Сяргей Пальчэўскі набыў вядомасьць сваім удзелам у абароне Курапатаў падчас спрбы пабудаваць там Бізнэс-цэнтар.