Настрадамус: «Галоўны ўсходні правадыр будзе пераможаны людзьмі Поўначы і Захаду»

Прадказанні вялікага французскага астролага і алхіміка Мішэля Настрадамуса вядомыя сваімі надзвычай расплытымі фармулёўкамі і ў выніку – шырокімі трактоўкамі. Мы не прэтэндуем на навуковае адкрыццё, але прапануем вам звярнуць увагу на некаторыя выказванні Настрадамуса, якія з пункту гледжання сённяшняга дня здаюцца надзвычай трапнымі.

Мішэль Настрадамус

Мішэль Настрадамус

Цэнтурыі Настрадамуса складаюць яго кнігу «Les Propheties» («Прароцтвы»). Астралагічны альманах прарока ўпершыню быў апублікаваны ў 1555 годзе.

Кожны цэнтурый пачынаецца з уступнага чатырохрадкоўя, за якім ідзе серыя прароцтваў. Настрадамус прарочыў падзеі далёкай будучыні, ён сцвярджаў, што вершы ўтрымліваюць утоеныя пасланні і прадказанні, якія патрабуюць расшыфроўкі і тлумачэнняў.

Катрэны Настрадамуса напісаныя ў загадкавым і сімвалічным стылі, часта з выкарыстаннем метафарычнай і алегарычнай мовы. Яны вядомыя сваёй двухсэнсоўнасцю, якая дапускае мноства інтэрпрэтацый і асацыяцый з рознымі падзеямі на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Крытыкі сцвярджаюць, што іх расплывісты характар робіць з іх глебу для суб'ектыўнай інтэрпрэтацыі, у той час як прыхільнікі лічаць, што яны ўтрымліваюць прыхаваную інфармацыю аб будучых падзеях.

У 1558 годзе ў заключнай частцы Цэнтурый Настрадамус звяртаецца да караля Генрыха II, называючы таго ўладаром свету і абяцаючы раскрыць гісторыю чалавецтва на стагоддзі наперад. На вытрымкі з таго самага паслання мы і прапануем звярнуць вашую ўвагу.

«Разумнаму і наймудрэйшаму князю я прысвяціў свае начныя і прарочыя разлікі, складзеныя хутчэй з прыроднага інстынкту, які суправаджаецца паэтычным фурорам, чым па строгіх правілах паэзіі. Большасць з іх аб'яднаныя з астранамічнымі разлікамі, якія адпавядаюць гадам, месяцам і тыдням рэгіёнаў, краін і большасці гарадоў усёй Еўропы, уключна з Афрыкай і часткай Азіі, дзе павінна адбыцца больш за ўсё гэтых будучых падзеяў», — піша Настрадамус на пачатку паслання.

«У гэтым апавяданні, Сір, я змяшчаю прадказанні ў зблытаным выглядзе, асабліва па частцы таго, калі яны ажыццявяцца. Калі б я хацеў датаваць кожны катрэн, я мог бы гэта зрабіць. Але гэта не прыйшлося б па душы нікому, асабліва тым, хто будзе тлумачыць гэтыя прадказанні», — удакладняе прарок і такім чынам развязвае нам рукі што да інтэрпрэтацый напісанага.

Катрэн 23. «Затым Вялікая Імперыя і Антыхрыст з'явяцца там, дзе некалі існавала імперыя Атылы, і новы Ксеркс нападзе з незлічоным войскам, так што з'ява Святога Духа, які з'явіўся на 48-й паралелі выкліча перасяленне, выганяючы мярзотнага Антыхрыста, які зойме пост Вялікага вікарыя Ісуса Хрыста, і супраць яго Царквы, і царства яго будзе часовае і да канца часоў».

Імперыя гунаў пры Атыле распасціралася ад Балтыйскага мора да Каўказа, і ад Паўднёвай Германіі да Урала. Гуны на вяршыні сваёй магутнасці кантралявалі тэрыторыі сучасных Германіі, Чэхіі, Славакіі, Аўстрыі, Венгрыі, Румыніі, Сербіі, Украіны і паўднёвай Расіі.

Магчыма, так Настрадамус прадказаў падзеі Другой Сусветнай вайны.

Катрэн 26. «…На 50-й паралелі з'явіцца абнаўляльнік ўсёй Хрысціянскай Царквы. Будзе ўсталяваны трывалы мір. Звяз і згода будуць панаваць сярод дзяцей супрацьлеглых ідэй, падзеленых межамі розных царстваў. І свет будзе настолькі трывалы, што падбухторшчык і арганізатар ваенных клік, спароджаных адрозненнямі рэлігій, застанецца прыкаваны ў найглыбокім падзямеллі. А царства Шалёнага, які выдаваў сябе за мудраца, будзе аб'яднана».

Дазволім сабе выказаць згадку, што такія фармулёўкі маглі б трапна апісаць стварэнне Савецкага Саюза – «царства Шалёнага».

Катрэн 27. «Краіны, гарады, паселішчы, царствы і правінцыі, якія пакінулі свае старажытныя звычаі дзеля таго, каб здабыць свабоду, але на справе запрыгоняць сябе яшчэ больш, употай пачнуць гнясціся гэтай свабодай. Страціўшы веру ў сваю дасканалую рэлігію, яны пачнуць удараць налева (frapper dans la partie gauche), каб вярнуцца направа. Святасць, якая доўгі час была ў заняпадзе, вернецца паводле ранніх пісанняў».

Як вядома, палітыка камуністаў была скіраваная наўпрост на вынішчэнне ўсіх нацыянальных асаблівасцяў – у выніку чаго народы і «пакінулі свае старажытныя звычаі», «ударылі налева».

field_image_nostradamusb_1_1.jpg

Катрэн 28. «Затым зьявіцца вялікі сабака, найвялікшы з ланцужных сабак, і разбурыць усё, і паўторыцца ўсё, што ўжо было. Зноў будуць пабудаваны храмы, як у старажытныя часы, і Жрэц будзе адноўлены на ранейшай сваёй пасадзе, і ён стане распусніць і купацца ў раскошы і зробіць тысячу злачынстваў».

Сапраўды, пасля развалу Краіны Саветаў людзі так званых былых савецкіх рэспублік ізноў рынуліся ў храмы, але і па сёння валадараць у гэтых храмах тыя, хто «купаецца ў раскошы і робіць тысячу злачынстваў».

Катрэн 32. «Плебеі паўстануць і выганяць прыхільнікаў заканадаўцаў. І царствы будуць так аслабленыя людзьмі Усходу, што здасца, быццам Гасподзь Стваральнік выпусціў Сатану з турмаў пекла, каб спарадзіць Вялікіх Дога і Дахама. А яны праб'юць такі жудасны пралом у цэрквах, што ні чырвоныя, ні белыя, пазбаўленыя вачэй і рук, не здолеюць зразумець, што адбываецца, і пазбавяцца сваёй магутнасці».

Здаецца, гэты катрэн патрабуе найменьш тлумачэнняў. «Людзі з Усходу» нясуць свету вайну і смерць.

Катрэн 36. «…Галоўны ўсходні правадыр будзе пераможаны людзьмі Поўначы і Захаду і большасць (яго прыхільнікаў) будзе забіта, а астатнія звернуцца ва ўцёкі. А яго дзеці ад многіх жанчын будуць заточаныя. І тады споўніцца слова Прарока: «Няхай ён пачуе стогны палонных, каб ён мог вызваліць дзяцей тых, хто асуджаны на смерць».

Катрэн 38. «Затым сеньёры Аквілона, лікам двое, атрымаюць перамогу над людзьмі Усходу. І яны ўзнімуць пры гэтым такі шум і ваенны гром, што ўвесь Усход будзе трапятаць у жаху перад гэтымі братамі (якія насамрэч не браты аквілонскія)».

Спадзяемся, гэтыя два катрэны аптымістычна апавядаюць нам пра падзеі, якім яшчэ наканавана адбыцца. 

Просім чытачоў не ставіцца да напісанага надта сур'ёзна, але згадзіцеся — цікавых супадзенняў шмат.