Беларускія валейбалісты: «Мы не можам выходзіць абараняць гонар краіны, у якой робіцца такое бязмежжа»

У рэдакцыю tut.by звярнуліся беларускія валейбалісты, якія адмаўляюцца гуляць за зборную, пакуль не будуць выкананыя ўсе іх патрабаванні. Сярод іх — адстаўка Лукашэнкі.


Яны напісалі ліст з патрабаваннямі, пад ім падпісаліся чатыры гульцы.

Паводле Артура Удрыса, яны накіравалі гэты ж ліст з патрабаваннямі ў Федэрацыю валейбола Беларусі:

— На гэты момант ліст праігнаравалі і з намі ніхто з федэрацыі або трэнераў не звязваўся. Мы разумеем рызыкі і разумеем, што калі ўлада захаваецца, у зборную мы больш не трапім. Нягледзячы на гэта, мы проста не можам сядзець і маўчаць.

Ён таксама заявіў, што іх пазіцыю падтрымліваюць не ўсе гульцы зборнай.

Па словах Артура, байкот працягнецца да выканання гэтых патрабаванняў:

— Мы не можам заключаць здзелку з сумленнем і выходзіць абараняць гонар краіны, у якой дзеецца такое бязмежжа.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: