Затрыманы на Дзень Волі: «Казаў міліцыянтам, што мне кепска, але даваць ваду і лекі яны адмаўляліся»
Артур Жураў — адзін з тых, хто быў затрыманы 25 сакавіка ў Мінску на плошчы Якуба Коласа. У перапоўненым аўтазаку ён, як і большасць іншых затрыманых, быў дастаўлены ў РУУС Савецкага раёна, адкуль пасля сямі гадзін утрымання быў адпушчаны адным з апошніх.