Бафі — пухнатае воблака шчасця
Якім было жыццё Бафі раней — ніхто не ведае. Ці быў ён хатнім любімым аблашчаным катом, якога злым лёсам выкінула за цёплыя сцены? Ці прынцам сярод жабракоў, дзівам народжаным на вуліцы? Гэтага мы ўжо не даведаемся. Але аднойчы гэты малады шыкоўны кот з'явіўся пад вокнамі мінскай «хрушчобы».