Бафі — пухнатае воблака шчасця
Якім было жыццё Бафі раней — ніхто не ведае. Ці быў ён хатнім любімым аблашчаным катом, якога злым лёсам выкінула за цёплыя сцены? Ці прынцам сярод жабракоў, дзівам народжаным на вуліцы? Гэтага мы ўжо не даведаемся. Але аднойчы гэты малады шыкоўны кот з'явіўся пад вокнамі мінскай «хрушчобы».

Ён проста сядзеў пад кустом і мяўкаў на ўвесь двор. Што, у прынцыпе, пацвярджае версію, што раней ён не быў бадзяжным, да вулічнага жыцця не быў звыклы. Нехта пачаў абурацца парушэннем «рэжыму цішыні», некаторыя нават пагражалі спусціць сабаку. Добра, што своечасова падключыліся валанцёры. Так кот трапіў на ператрымку. На жаль, знайсці яго старых гаспадароў не атрымалася .

Малады раскошны белы пухнаты кот Бафі шукае пастаянны дом.

Яму каля двух гадоў, спакладаны, прывучаны да латка і кіпцяточкі. Гэта натуральна воблачка шчасця!Па характары вельмі спакойны і неверагодна ласкавы, дзіцяці не пакрыўдзіць.

Хутчэй прыязджайце знаёміцца. Ён настолькі абаяльны і прыцягальны, што калі возьмеце яго на рукі, ужо не зможаце яго пакінуць.
+375 (29) 196-57-23 Таццяна (ёсць Вайбер).
