Пуціліон Недабанапарт
Паводзіны Пуціна ўжо даўно нікога не здзіўляюць. Пра тое, што ягонае стаўленне да іншых калегаў па пасадзе ды падначаленых, да апанентаў ды “замежных партнёраў” вылікае шмат
пытанняў і яшчэ больш абурэнняў, казалася і пісалася ўжо шмат. Але гэты самы высокапастаўлены расійскі чыноўнік, які спакусіўся на лаўры Пятра Першага ды іншых сусветных вядомых дзяржаўных дзеячоў,
паціху пачынае выклікаць не толькі грэблівасць, але нават нервовы смех.