Экс-дырэктар "Пінскдрэва" Ларан Арыніч знайшоўся ў Беластоку
Ён спадзяецца, што беларускія ўлады здымуць з яго абвінавачанне, якое называе замоўленым. Пра гэта былы дырэктар "Пінскдрэва" распавёў у інтэрв'ю парталу tut.by. Нагадаем, што сам Арыніч апошнія некалькі гадоў знаходзіцца па-за межамі краіны. У Беларусі ён абвешчаны ў вышук як абвінавачаны
па крымінальнай справе. Яе пачалі пасля пажару 25 кастрычніка 2010 года ў цэху па вытворчасці драўняна-стружкавых плітаў фабрыкі "Пінскдрэў-ДСП". У выніку пажару 14 работнікаў
прадпрыемства загінулі, 22 — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, паведамляе Еўрарадыё.