Мужчына ў шэрым гарнітуры, які напаў на Рамана Бандарэнку, вельмі падобны на вядомага спартоўца
Увечары 11 лістапада ў «двор пераменаў» на вуліцы Чарвякова ў Мінску прыехалі людзі ў масках. Яны зрэзалі БЧБ-стужкі і зафарбавалі мурал на трансфарматарнай будцы. Пазней МУС назаве іх «неабыякавымі грамадзянамі».